зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курган перыяду ранняга сярэднявечча

Курган перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

113В000161

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

XI - XII стст.

Апісанне

Курган перыяду ранняга сярэднявечча - размешчаны праз 2 км на ўсход ад аг. Агарэвічы, па дарозе ў в. Шашкі (з правага боку ад дарогі), ва ўр, Юліна. Курган абследаваў у 1981 г. М.Ф. Гурын, Раней было 15 насыпаў. Выявіў у 1951 г. Б. В. Міралюбаў, раскопвалі ў 1955 г. Б. В. Міралюбаў i
Ю. У. Кухарэнка (3 курганы). Курган датуецца XI-XII ст., належаў дрыгавічам. Матэрыялы раскопак зберагаюцца ў Музеі Беларускага Палесся ў Пінску.

Археалагічнае даследаванне могільнікаў дае багаты матэрыял для даследавання не толькі вераванняў старажытнага насельніцтва, але і іншых бакоў яго жыцця: матэрыяльнай культуры, быта, формаў гаспадаркі, вытворчасці і гандлю, сямейных і сацыяльных адносін, мастацтва і інш. Акрамя
таго, раскопкі могільнікаў даюць матэрыял для палеаантрапалогіі.

Курганны могільнік павінны ахоўвацца цалкам па ўсёй тэрыторыі.

Курган каля аг. Агарэвічы быў уключаны ў “Спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння Беларускай ССР”. Уключаны ў «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. 3 1992 г. уваходзіць у «Дзяржаўны cпіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь» (далей - Дзяржаўны спіс)

Старонка