зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Шыфр

113В000169

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, Ганцавіцкі раён, аг. Малькавічы, 5 км на ўсход ад вёскі

Датаванне

XII - XIII ст.

Апісанне

Могільнік некалі ўключаў 5 насыпаў, да нашага часу захаваўся 1 курган. Могільнік датуецца XII - XIII стст., належаў дрыгавічам.

Могільнік быў выяўлены ў 1960 г. Ю. У. Кухарэнкам. У 1965 г. быў раскапаны адзін курган, у якім былі знойдзены 2 гліняныя біканічныя прасліцы, срэбраны двухстворкавы бранзалет, плоскі шкляны бранзалет цёмна-фіялетавага колеру і бронзавае скроневае кальцо з 3 падвескамі, на дроцікі якіх нанізаны шкляныя пацеркі. Знаходкі захоўваюцца ў Брэсцкім абластным краязнаўчым музеі.