Шыфр
113В000182
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Драгічынскі раён, г.п. Антопаль, урочышча Хвойнікі
Датаванне
XI – XIII стст.
Апісанне
Курган перыяду ранняга сярэднявечча размешчаны ва ўрочышчы Хвойнікі, у сасновым лесе. Захаваўся адзiн насып. Датуецца XI - XIII стст.
Могільнік, які налічваў раней больш насыпаў, упершыню апісаў Ф.В. Пакроўскі. У 1960 г. абследавалі Ю.У. Кухарэнка (лічыцца, што менавіта ён адкрыў могільнік), у 1970 г. Л.Д. Побаль, у 1985 г. В.С. Вяргей. Паўторна абследаваны ў 2011 г. А.Ф. Касюк.