Шыфр
513В000230
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІХ–ХІ стст.
Апісанне
Курганны могільнік (верагодна радзімічаў) старажытнарускага часу ў в.Іскань знаходзіцца на правым беразе р.Чарняўка (0,35 км), на паўднёва-ўсходнім ускрайку вёскі, на тэрыторыі былой школы і палетках мясцовых жыхароў.
4 курганы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,9-1,8 м, дыяметрам 6-11 м, задзірнаваны, параслі дрэвамі. Усе курганы пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі. 2 курганы разворваюцца.