Шыфр
113В000425
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, в. Залессе
Датаванне
ХІХ ст.
Курган перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Залессе.
Курган уяўляе сабой насыпны ўчастак авальнай формы, выцягнуты ў паўднёва-заходнім кірунку, памерам прыблізна 12 м х 8 м. Насып кургана сферычны, расплывісты, вышынёй 1,2 м-1,5 м. Паверхня парасла ліставымі і хваёвымі дрэвамі, хмызняком. З паўднёвага боку - дзве неглыбокія, задзернаваныя, верагодна, скарбашукальніцкія ямы.
У 1970 г. курган быў абследаваны Ткачовым М. А. Паводле яго высноў, час з'яўлення кургана адносіцца да перыяду ранняга сярэднявечча, (XI - XIII ст.). Археалагічныя раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён