Шыфр
113В000692
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ХІ - ХІІІ стст.
Курган перыяду ранняга сярэднявечча знаходзіцца на правым беразе р. Гарынь, на старых могілках. Датуецца XI–XIII стст., і звязаны з пахавальным абрадам плямёнаў дрыгавічоў, якія рассяліліся на тэрыторыі Цэнтральнай Беларусі ў другой палове І тыс. н. э.
Налічвае больш за 30 паўсферычных здзірванелых насыпаў вышынёй да 1 м. У цэнтральнай частцы адзін насып вышынёй каля 2,5 м, дыяметрам амаль 20 м. Курганы размешчаны блізка адзін ад аднаго і амаль усе пашкоджаны сучаснымі пахаваннямі.
Упершыню помнік адкрыў і ўвёў у навуковы зварот у 1956 г. Ю.У. Кухарэнка, раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён