Шыфр
413Д000679
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
17.09.1969 г.
Курган Славы размешчаны ўздоўж пр-та Касманаўтаў. Насыпаны на ўшанаванне памяці барацьбітоў за Савецкую ўладу, якія загінулі ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, у барацьбе за ўз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР, а таксама савецкіх воінаў, партызан і падпольшчыкаў, якія аддалі жыццё за перамогу над фашызмам у Вялікую Айчынную вайну.
Курган Славы быў закладзены 17.09.1968 г., адкрыты 17.09.1969 г. Сюды прывезена зямля з усіх раёнаў Гродзеншчыны, з брацкіх магіл воінаў Чырвонай Арміі і партызан, магіл Герояў Савецкага Саюза, пахаваных на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
Курган мае форму ўсечанага конуса, акантаваны бетонным маналітным кольцам з вонкавай мураванай абліцоўкай. З усходняга боку Кургана - плошча для правядзення мітынгаў, злева - Вечны агонь, справа - пліта з памятным надпісам. Да Кургана вядуць 2 шырокія лесвіцы.