зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганная група перыяду сярэднявечча

Курганная група перыяду сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

313В000128

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Гомельская вобласць, Буда-Кашалёўскі раён, в. Шырокае, 4 км на паўночны ўсход ад вёскі, 1,4–1,75 км на паўднёвы ўсход ад былой в. Андрэеўка, на левым беразе р. Ліпа, на беразе Ліпскага (Андрэеўскага) вострава, у лесе

Датаванне

Перыяд сярэднявечча

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад былой в. Андрэеўка, на паўночны ўсход ад в. Шырокае на левым беразе р. Ліпа на беразе Ліпскага / Андрэеўскага вострава, ва ўрочышчы Востраў. Налівае 204 насыпы. Група выцягнута ўздоўж берага з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Насыпы размешчаны блізка адзін да аднаго, форма насыпаў – сферычны сегмент і паўсфера, усе крутабокія, у плане круглыя. 

Курганны могільнік вядомы з 1920-х гг. Першым могільнік апісаў і даследаваў у 1928 г. К. М. Палікаровіч. У 1976 г. помнік даследаваў Я.Г. Звяруга, у 1980 г. – А.А. Макушнікаў, у 1985 г. – А.А. Хацкевіч.

Старонка