зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны магільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Курганны магільнік перыяду ранняга сярэднявечча

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

513В000359

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

X ст. - XIII ст.

Апісанне

Курганны могільнік-1 перыяду Старажытнай Русі на правым беразе р. Малыш, 0,4 км на ўсходняй ускраіне вёскі, каля сельскага клуба ва ўрочышчы Курганне. Васемнаццаць насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,6-1,7 м, дыяметрам 4-16 м. Задзернаваны, каля асобных прасочваюцца раўкі. Частка насыпаў парушана скарбашукальніцкімі ямамі і пашкоджана палявымі дарогамі.

Курганны могільнік-2 перыяду Старажытнай Русі на 1,6 км на захад ад вёскі Ігліца, 0,6 км на паўночны захад в. Матыга, з паўднёвага боку дарогі на в. Ягадка, у лесе. Два насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,4-1,8 м, дыяметрам 7-12 м, задзернаваны, параслі дрэвамі.

Курганны могільнік-3 перыяду Старажытнай Русі, 0,3 км на захад ад вёскі Ігліца, 0,62 км на поўнач ад вёскі Ланькаў, каля былога смалакурнага завода, у лесе, ва ўрочышчы Нарыманаўшчына. Два насыпы паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 0,5-0,7 м, дыяметрам 5-7 м, задзернаваны.

Курганны могільнік-4 перыяду Старажытнай Русі на левым беразе р. Малыш, 0,5-0,7 км на паўночны ўсход ад вёскі, на развілцы дарог на в. Заполле і в. Сямікаўка, у лесе. Шэсць насыпаў паўсферычнай формы, акруглыя ў плане, вышынёй 1-2,3 м, дыяметрам 8-11 м. Задзернаваны, каля асобных прасочваюцца раўкі. Асобныя насыпы пашкоджаныя скарбашукальніцкімі ямамі.

Старонка