Шыфр
213В000184
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VIII - ХІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўночны захад ад вёскі Далёкія, у пералеску і на полі, каля дарогі ў в. Даўгаборы. Захавалася каля 20 насыпаў (у кан. ХІХ ст. іх налічвалася больш за 100). Датуецца ў шырокіх межах ІХ - пачатку ХІ стст.
Помнік даследавалі ў канцы ХІХ ст. Ф.В. Пакроўскі, у 1972 г. М.М. Чарняўскі, у 1980 г. Л.У. Дучыц. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупаспаленне, здейсненае па-за межамі курганоў. Пахавальны інвентар прадстаўлены ляпным посудам, жалезнымі нажамі і спражкай, бронзавай паясной накладкай, канічным канцом вітай шыйнай грыўні, біметалічнымі бочкападобнымі гіркамі-разнавагамі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён