Шыфр
213В000268
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х - ХІІІ стст.
Могільнік знаходзіцца на паўднёвы захад ад аг. Вароны, на высокім беразе воз. Палонскае. Уздоўж правага берага ручая ідзе высокі берагавы насып, напрыканцы якога размешчаны сам могільнік. Могільнік складацца з 3 курганоў вышынёй 3,5 м, даўжыня 15 м.
Згодна са “Зборам помнікаў гісторыі і культуры” адным з першых курганны могільнік на беразе воз. Палонскае выявіў і абследаваў у 1972 г. Г. В. Штыхаў, затым у 1981 г. Л. У. Калядзінскі. Раскопкі не праводзіліся.
Могільнік мог належыць прадстаўнікам усходнеславянскай этнапалітычнай супольнасці – крывічам. Г.В. Штыхаў сцвярджае, што могільнікі гэтага перыяду часцей размяшчаліся ля вады непадалёку ад паселішча. Гэты могільнік – паўсферычны, зроблены з насыпнога пяску, кожны курган якога размешчаны вельмі блізка адзін да аднога