Шыфр
613В000165
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
X–XII стагоддзі
Курганны могільнік каля вёскі Калодзезнае знаходзіцца за 1 км на ўсход ад вёскі, за 0,4 км справа ад дарогі Н-8567 “Капыль – Вялікая Раёўка – Куцаўшчына” у г. Капыль і в. Сцяпуры, паблізу ад ручая Чайка (правы бераг) ў невялікім лесе. Вядомы з пачатку ХХ-га стагоддзя. Уключае 72 насыпы вышынёй 0,5-2 м, дыяметрам 6-16 м. Мясцовая назва Шведскія магілы. Датуецца Х-ХІІ стагоддзямі.
У 1985 годзе курганны могільнік абследваў археолаг Міхаіл Фёдаравіч Гурын. Раскопкі не праводзіліся. Стан здавальняючы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён