зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000183

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

VII - ХІ стст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца каля в. Вусце. Налічвае 74 насыпы, круглыя i авальныя.

Помнік вядомы з 1893 г. У 1893 г. Ф.В. Пакроўскі раскапаў 4 курганы. У 1972 г. абследаваў М.М. Чарняўскі, у 1982, 1986 і 1987 гг. - Л.У. Дучыц і В.І. Шадыра. Былі выяўлены пахаванні па пахавальных абрадах трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены нажы, сякеры, наканечнік кап'я, драцяны бранзалет, 2 грушападобныя бразготкі, шкляныя лімонападобныя і з вочкамі пацеркі, ланцужкі і ланцугатрымальнікі, трапецападобныя падвескі, жалезныя і бронзавыя спражкі, падковападобная фібула са спіралепадобнымі канцамі, ляпны і ганчарны посуд. 

Могільнік належаў балта-славянскаму насельніцтву, адлюстроўвае працэс асіміляцыі славянамі мясцовага насельніцтва на заходняй ускраіне Полацкага княства.

Старонка