Шыфр
613В000202
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
XI--XIII ст.
Апісанне
Курганны могільнік размешчаны праз 0,1 км на захад ад вёскі Капланавічы, на левым беразе р. Лань, на вясковых могілках. Падчас абследаванняў у 1965 і 1979 гг. былі зафіксаваны 44 курганы вышынёй 0,5-1,5 м, дыяметрам 7-12 м. Падчас агляду ў 2017 г. быў зафіксаваны 101 курган. Насыпы паўсферычнай формы, сярэдняя вышыня – да 1,5 м, сустракаюцца асобныя насыпы вышынёй да 2,5 м. Дыяметр курганоў 12-14 м. Могільнік размешчаны кампактна на ўчастку прыкладна 180 х 200 м, на ім растуць дрэвы і кусты, паверхня насыпаў здзірванелыя. Амаль палова курганоў (47) пашкоджана пахаваннямі XIX–XX ст. і радзей – скарбашукальніцкімі ямамі (паўночная частка могільніка). 54 насыпы – цэлыя (паўднёвая частка могільніка).