зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000203

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

VІ - ХІ стст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца каля в. Майшулі. Налічвае 20 насыпаў вышынёй 1 м. Датуецца VІІ-ХІ стст.

Помнік адкрыў і даследаваў 1892 г. Ф.В. Пакроўскі, абследавалі ў 1977 г. і раскапалі тры насыпы ў 1983 г. В.І. Шадыра і Л.У. Дучыц. Былі выяўлены пахаванні па пахавальных абрадах трупаспаленне і трупапалажэнне з пахавальным інвентаром: наканечнік кап'я, жалезныя нажы, крэсівы, сякера, В-падобная спражка, трапеца- і грыбападобныя падвескі, бронзавыя званочкі, падковападобная фібула, спіральныя пранізкі, шкляныя пацеркі, ляпны посуд.

Старонка