Шыфр
613В000242
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - XIII стст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Вейна. Раней налічваў 41 насып, зараз значна менш. Амаль усе пашкоджаны шукальнікамі скарбаў.
У 1970 г. у разбураным кургане быў знойдзены касцяк, пры якім была жалезная сякера. У 1978 г. курган даследваў Г.В. Штыхаў. Былі раскапаны 2 насыпы. У адным былі рэшткі трупапалажэння, у другім - 2 пахаванні па абраду трупаспалення і трупапалажэння.