Шыфр
613В000266
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік складаецца з 2 участкаў. Першы знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Рацькавічы, з правага боку трасы Р-66 Лагойск - Мядзель, каля паварота на в. Рудня, у лесе. Налічвае 2 курганы. Другі знаходзіцца ў паўночна-заходнім напрамку ад в. Рацькавічы, ва ўрочышчы Змееў Лес, справа ад дарогі ў в. Рудня. Налічвае 90 курганоў, абкладзеных камянямі.
Могільнік вядомы з 1924 г. Абследаваў у 1979 г. М.І. Лашанкоў. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён