Шыфр
613В000278
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
X - XIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на захад ад в. Чырвоны Бор. Налічвае 30 курганоў. Асобныя насыпы пашкоджаны ямамі.
Помнік вядомы з 1865 г. У 1963 г. аб’ект даследаваў археолаг Л. Д. Побаль (раскапаў адзін курган). Пахавальны абрад - трупапалажэнне галавой на ўсход. Пад касцяком былі попел і вуголле.
У 1979 г. абследаваў М.І. Лашанкоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён