Шыфр
213В000292
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
2-я палова 1-га тысячагоддзя н.э.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца ў лесе каля вёскі, уздоўж дарогі. Складаецца з 14 курганоў. Адзін курган валападобны. Каля асновы насыпу глыбокія раўкі.
У 1923 г. 2 курганы даследаваў А.К, Супінскі. Выяўлены рэшткі напалову спаленага нябожчыка, які ляжаў галавой на паўночны ўсход. У 1965 і 1972 гг. Г.В, Штыхаў раскапаў 3 курганы. Адзін з іх быў пусты, у другім пад насыпам знойдзена пахаванне па абраду трупаспалення. У трэцім, доўгім кургане, пад насыпам выяўлены адзнакі вогнішча і ляпны гаршчок банцараўскай культуры. Вакол кургана даследаваны раўкі. У раўках вакол кургана зафіксавана рытуальнае вогнішча.