зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

613В000352

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Мінская вобласць, Мінскі раён, в. Буды, 0,1 км на поўнач ад вёскі

Датаванне

X–XIII стст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на поўнач ад в. Буда. Налічвае 130 насыпаў вышынёй 1,5-2 м. Каля 100 насыпаў складзеныя з камення ці абкладзеныя каменнем па перыметру. Некалькі насыпаў не маюць каменнай абкладкі. Многія насыпы зараслі дрэвамі. Датуюцца эпохай Кіеўскай Русі.

Могільнік даследавалі ў 1963 г. Э.М. Загарульскі, у 1979 г. В.Е. Собаль. У 2003 г. 2 курганы з каменнай абкладкай даследаваў А.В. Вайцяховіч, у 2007 г. 1 насып - В.Н. Рабцэвіч. Ва ўсіх выпадках слядоў пахавання не зафіксавана.

За 200 м ад вёскі Буды на захад, справа ад дарогі ў в. Жукаўка, на полі, зафіксаваны сляды селішча. Знойдзена ганчарная кераміка непаліваная (сценкі начыння і венчыкі накрывак) і паліваная (сценка начыння і маленькі венчык). 

Старонка