зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на высокім беразе Возера Медзазол недалёка ад в. Бірулі. На сённяшні дзень налічваеццца 115 круглых у плане і падоўжаных курганаў. На могільніку сустракаюцца насыпы даволі значных памераў, аднак асноўная колькасць курганоў мае дыяметр 6-8 м і вышыню 1-1,5 м.

Упершыню могільнік пачалі даследаваць у 1938-1939 г. супрацоўнікі кафедры археалогіі Віленскага ўніверсітэта А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. На помніку, які размяшчаўся на тэрыторыі маёнтка "Парэчча”, Галубовічамі было раскапана 13 насыпаў з трупаспаленнем, праведзеным на баку ад месца пахавання і трупапалажэннем на ўзроўні гарызонта і ў падкурганных ямах.

У 1971 г. помнік абследаваў А.Р. Мітрафанаў, які налічыў тады 130 насыпаў. У 2005—2006гг. тут таксама праводзіліся археалагічныя працы. За гэты тэрмін было даследавана 8 курганоў.

У Бірулях тры археалагічныя аб'екты: гарадзішча, селішча і курган-могільнік. І ўсе яны датуюцца часовым адрэзкам ад пачатку нашай эры да XVII ст. уключна. 

Старонка