Шыфр
513В000739
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
IX ст. - XII ст.
Апісанне
Курганны могільнік-1 размешчан з правага боку ад дарогі, вядучай з вёскі к сельскім могілкам, у 0,15 км ад вёскі. Пяць насыпыў паўсферычнай формы, тры паўсферычныя ў плане, дзве - акруглыя, вышынёй 0,8-1,6 м. Тры паўсферычныя насыпы (№2 і №3) вышынёй 1,1-1,6 м: адна дыяметрам 9 м (пашкоджана скарбашукальніцкай ямай памерам 6x4, 3x2, 2 м), іншыя - даўгаватай формы, выцягнутай па лініі захад-усход, на працягу 10-12 м, пры шырыні 5-7 м. Акруглыя насыпы (№1 і №4) дыяметрам да 7 м. Адлегласць насыпаў адна ад другой - 30-50 м. Помнік знаходзіцца на тэрыторыі дзелянкі, якая была цалкам вырублена і выкарчавана, што нанесла курганам значныя пашкоджанні. Магчыма курганоў да вырубкі было значна болыш (больш 10), на што ўказываюць пяць курганападобных аморфных ўзвышшаў, высатой - 0,4-0,6 м, дыяметрам да 8 м.
Курганны могільнік-2 знаходзіцца у 0,4 км на захад ад курганнага могільніка-1, у 0,55 км на паўночны захад ад вёскі, ў 0,13 м на захад ад вясковых могілак, на краю лясной дарогі, на заходняй ўскраіне вырубкі. Курганны могільнік-2 налічвае 3 насыпы, акруглыя ў плане, аплыўшыя, вышынёй - 0,7- 1,1м, дыяметрам 7-13 м. Адлегласць насыпаў адна ад другой складае ад 5 да 12 м. Усе насыпы у цэнтры пашкоджаны скарбашукальніцкімі траншэямі 1,5x1 м, глыбінёй да 0,5 м. Курган №1 з усходняга боку пашкоджаны лясной дарогай.
Ахоўная дошка на помніку адсутнічае.