зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік

Апісанне

Курганны могільнік размешчаны за 150 м на паўднёвы захад ад дома № 20 па вул. Сцебянёва (70 м на паўднёвы захад ад перасячэння пер. Асаналіева з вул. Сцебянёва), за 100 м на поўнач ад Кальцавой аўтастрады (развязка), на ўзвышшы ля з'езду на Мінск на вул. лейтэнанта Хіжэватага. У канцы 1970-х гадоў налічвалася 12 насыпаў вышынёй да 2 м, дыяметрам 8-10 м. Выявіў у 1892 г. Г.Х. Татур. Даследавалі ў 1929 г. А. Рынейскі, у 1974 г. экспедыцыя БДУ імя У.І. Леніна, у 1977 г. В.Е. Собаль.  Знойдзены бронзавыя пацеркі, падвеска, пярсцёнак з арнаментам, кругавая кераміка. Датуецца ХІ-ХІІІ стст. Належыў дрыгавічам. Падчас інвентарызацыі 2011 г. выяўлена каля 10 насыпаў. Стан большасці курганоў дрэнны, яны пашкоджаны вялікімі ямамі скарбашукальнікаў, 1 насып зрэзаны напалову.