Шыфр
713В000245
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
г. Мінск, Фрунзенскі раён, вул. Янкоўскага, могілкі "Сухараўскія"
Датаванне
Х–ХІІ стагоддзі
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца на могілках "Сухараўскія" па вул. Янкоўскага. Гэта былыя сельскія могілкі, заснаваныя ў канцы ХІХ ст. на ўзвышанасці на паўночны ўсход ад в. Сухарава.
Адкрыў у 1925 г. І.А. Сербаў. Па звестках В.Е. Собаля, які абследаваў курганы ў 1979 г., могільнік уключаў 16 насыпаў вышынёй 1-3 м, дыяметрам 5-18 м. Каля курганаў прасочваліся раўкі. Раскопкі не праводзіліся.
У наш час захавалася 11 насыпаў. З іх 1 курган разбураны з паўднёвага боку, 4 насыпы зрэзаны сучаснымі магіламі.