зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік

Апісанне

Захавалася 2 насыпы. Курган № 1 (вышыня да 3 м, дыяметр 20 м) стаіць на ўзвышшы на перасячэнні пр. Газеты “Звязда" і пр. Любімава, за 80 м на паўднёвы захад ад дома № 32/1 па пр. Газеты "Звязда" і за 100 м на паўднёвы ўсход ад магазіна «У Кургана». Курган № 2 (вышыня 1,8 м, даўжынёй да 10 м) знаходзіцца на ўзвышшы паміж дамомі № 20 і 26 (пр. Газеты" Звязда") / дамамі № 36/1 / 36/2 (пр. Любімава). За 30 м на поўнач ад дома № 26 па пр. Газеты "Звязда". Ранней тут быў курганны могільнік з 16 насыпаў, які даследавалі Сербаў І.А. (1925 г.), Штыхаў Г.В. (1977 г.), Заяц Ю.А. (1986 г.). Абследаваў у 1979 г. Соболь В.Е. Раскопана 8 насыпаў. Пахавальны абрад трупапалажэнне на мацерыку галавой на заход, у двух выпадках - на поўноч і адзін курган з трупаспаленнем. Пахаванні ў курганах адзінкавыя і парныя. Знойдзены скроневыя кольцы, пацеркі шкляныя, сердалікавыя, металічныя зярнёныя, жалезныя крэсівы і нажы, бронзавыя ножны ад нажа, рэшткі драўляных вёдзер, сярэбраная спражка і паясное кольца, кругавыя гаршкі. На адным з гаршкоў было кляймо ў выглядзе трызубца. Могільнік датуецца другой паловай Х-ХІ стст. Належаў мяшанаму насельніцтву, пераважна дрыгавічам. Захаванасць кургана № 1 здавальняючая (крыху пашкоджаны: дзеці катаюцца зімой на санках). Захаванасць кургана № 2 добрая (цэлы). Ахоўная дошка замацавана на валуне, які пастаўлены на ўзгорку з боку скрыжавання праспектаў Газеты Звязда і Любімава.