Шыфр
213В000649
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Бяздзедавічы, 0,6 км на поўнач ад вёскі
Курганны могільнік знаходзіцца на поўнач ад в. Бяздзедавічы, абапал асфальтавай дарогі, якая вядзе ад шашы Р-14 з боку в. Мышчана да в. Венцавое. Частка насыпаў пашкоджаная і зрэзаная, верагодна, пры будаўніцтве дарогі ці правядзенні іншых работ. З правага боку ад дарогі курганы пачынаюцца адразу з пачаткам ляснога масіву, з левага – пасля прымыкання дарогі да садовага таварыства “Лясное”, што размешчана на ўсходнім беразе воз. Саланец. На сённяшні дзень тэрыторыя могільніка зарасла пераважна хваёвым лесам, хмызняком.
Адкрыў і даследаваў могільнік у 1884 г. М.Ф. Кусцінскі, які раскапаў 10 насыпаў. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне без рэчаў.
Абследавалі ў 1928 г. А.М. Ляўданскі, у 1973 г. Г.В. Штыхаў, у 1981 г. Ш.І. Бекцінееў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён