Шыфр
213В000668
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Захарнічы, 2 км на паўночны ўсход ад вёскі
Датаванне
ХІ ст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўночны ўсход ад аг. Захарнічы, у лесе каля старой дарогі. Налічвае 14 курганоў вышынёй 1-1,5 м (адзін з іх - 3 м). Датуецца XI ст.
Могільнік выявіў і даследаваў у 1965 г. Г.В. Штыхаў. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапалажэнне: на грунце палілі рытуальны (ачышчальны) агонь, потым пасярэдзіне вогнішча выкопвалі яму глыб. 0,3-0,5 м, у якую апускалі труну з нябожчыкам галавой на захад. Над пахаваннем насыпалі курган.
Падчас раскопак былі знойдзены бронзавыя спражкі, паясныя кольцы, срэбныя пярсцёнкі, жалезны нож, падковападобная фібула, шмат шкляных пацерак.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён