Шыфр
213В000683
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Рудня, каля вёскі, на заходнім і ўсходнім мысах берага р. Ушача
Датаванне
ІХ - Х стст.
Курганны могільнік знаходзіцца каля в. Рудня, на заходнім і ўсходнім мысах берага р. Ушача на месцы паселішча V-VII стст. Налічваў 96 курганаў, па стане на 1980-я гг. заставалася 70 насыпаў вышынёй 0,8 - 2,5 м. Належыў полацкім крывічам. Паводле Г.В. Штыхава датуецца IX-X стст.
Пахаванне выявіў у 1867 г. А.М. Семянтоўскі, даследаваў у 1928 г. А.М. Ляўданскі, у 1961 г. - А.Р. Мітрафанаў, у 1967 г. - Г.В. Штыхаў. Пры раскопках былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе крэмацыя. Былі знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, жалезныя нажы, шкляныя пацеркі, срэбныя шэйныя грыўні, бронзавыя спіралькі, спражкі, пярсценкі, бразготкі, арнаментаваная, выразаная з косці галава каня.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён