Шыфр
513В000827
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Бухоўка, 0,15 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, абапал дарогі на в. Канахоўка
Датаванне
IX–XII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад в. Бухоўка, абапал дарогі на в. Каханоўка. Могільнік знаходзіцца ў лесе. Захавалася дванаццаць акруглых насыпаў паўсферычнай формы. Курганы задзірнаваны, параслі дрэвамі, асобныя пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі.
Помнік вядомы з 1873 г., абследавалі ў 1978 г. Т.М. Каробушкіна, у 1983 г. П.А. Русаў, у 1985 г. Н.І. Здановіч, у 1998 г. В.Ф. Капыцін. Мясцовая назва “Шведскія магілы”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён