Шыфр
513В000830
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, пас. Вазнясенск, 1,5 км на паўднёвы ўсход ад в. Лобжа, абапал лясной дарогі Вазнясенск – Лобжа, каля вытокаў ручая
Датаванне
IX–XII стст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца ў лесе, абапал лясной дарогі Вазнясенск ~ Лобжа, каля вытокаў ручая. Захавалася дзесяць акруглых насыпаў паўсферычнай формы. Курганы задзірнаваны, параслі дрэвамі, асобныя пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі і траншэямі. Мясцовая назва "Шведскія магілы".
Помнік адкрыла ў 1978 г. Т.М. Каробушкіна, абследавалі ў 1985 г. Н.І. Здановіч, у 1995 г. В.Ф. Капыцін, у 2008 г. А.У. Коласаў