Шыфр
513В000844
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Канахоўка, 1 км на паўночны ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Сасновіца
Датаванне
IX - XII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Канахоўка, на левым беразе р. Сасновіца, у лесе. Адкрыў у 1970 г. В.Ф. Капыцін, абследавалі ў 1978 г. Т.М. Каробушкіна, у 1985 г. Н.І. Здановіч, у 1996 г. В.Ф. Капыцін.
Могільнік налічвае трыццаць адзін акруглы насып паўсферычнай формы. Курганы задзірнаваны, параслі дрэвамі, асобныя пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі. Мясцовая назва “Бугры” ці “Французскія магілы”.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён