Шыфр
513В000850
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Куляшоўка, 1,7 км на захад ад вёскі, на правым беразе р. Асцёр
Датаванне
IX - XII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на захад ад в. Куляшоўка, на правым беразе р. Асцёр, у лесе “Соўкі”, ва ўрочышчы Крэст. Захавалася 85 акруглых насыпаў паўсферычнай формы. Курганы задзірнаваны, параслі дрэвамі, асобныя пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі. Мясцовая назва “Курганне”.
Помнік вядомы з 1873 г., абследавалі ў 1978 г. Т.М. Каробушкіна, у 1985 г. Н.І, Здановіч, у 1994 г. В.Ф. Капыцін.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён