Шыфр
513В000858
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, аг. Макеевічы, 1,3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка, на левым беразе р. Іпуць
Датаванне
IX–XII стст.
Апісанне
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы захад ад в. Макеевічы, на левым беразе р. Іпуць, у лесе, ва ўрочышчы Стараселле, непадалёк ад могілак. Захавалася сем акруглых насыпаў паўсферычнай формы. Курганы задзірнаваны, параслі дрэвамі і хмызняком, асобныя парушаны скарбашукальніцкімі ямамі. Мясцовая назва “Шведскія магілы”.
Помнік вядомы з 1873 г. Абследавалі ў 1978 г. Т.М. Каробушкіна, у 1985 г. Н.І. Здановіч, у 1970 і 1994 гг. В.Ф. Капыцін.