зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Курганны могільнік

Шыфр

513В000864

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, в. Патаронаўка, 1,2 км на поўнач ад вёскі, на могілках в. Будлоўка, на правым беразе р. Собалеўка

Датаванне

IX - XII стст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на поўнач ад в. Патаронаўка, на могілках в. Будлоўка, на правым  беразе р. Собалеўка. Захавалася шаснаццаць акруглых насыпаў паўсферычнай формы. Курганы  задзірнаваны, параслі дрэвамі і хмызняком, асобныя пашкоджаны скарбашукальніцкімі ямамі і сучаснымі могілкамі.

 Вядомы з 1873 г., абследавалі ў 1978 г. Т.М. Каробушкіна, у 1985 г. Н.І. Здановіч, у 1970 і 1994 гг. В.Ф. Капыцін.