Шыфр
513В000907
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, аг. Ціманава, 0,8 км на паўночны захад ад паўночнай ускраіны аграгарадка, на левым беразе р. Лабжанка
Датаванне
IX–XII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўночны захад ад паўночнай ускраіны в. Ціманава, на левым беразе р. Лабжанка, у лесе, на паўночны ўсход ад дарогі на в. Лапатавічы. Захавалася адзінаццаць акруглых насыпаў паўсферычнай формы. Курганы задзірнаваны, параслі дрэвамі, асобныя парушаны скарбашукальніцкімі ямамі.
Помнік адкрыў і абследаваў у 1998 г. В.Ф. Капыцін.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён