Шыфр
513В000969
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
XI - XII стст.
Курганны могільнік эпохі Старажытнай Русі знаходзіцца на правым беразе возера-старыцы Сожа, на паўночны захад ад вусця р. Вудага, у лесе.
Налічвае дванаццаць насыпаў паўсферычнай формы, акруглых у плане. Курганы задзернаваны, параслі дрэвамі, ля падножжа маюць ровікі. Два насыпы парушаны скарбашукальніцкімі ямамі. У мясцовага насельніцтва вядомы пад назвай "Шведскія магілы".
Помнік адкрыў у 1890 г. Е. Р. Раманаў, абследаваў у 1999, 2002 і 2003 гг. А. У. Коласаў. Па звестках Е.Р. Раманава, могільнік налічваў 15 курганоў, частка з якіх разбурана пры будаўніцтве аўтапляцоўкі МПМК-280, размешчанай на поўнач ад помніка.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён