зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000175

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

VІІІ - Х стст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на поўдзень ад вёскі, у лесе, справа ад шашы Браслаў–Шаркаўшчына. Налічвае 76 насыпаў паўсферычнай формы i авальныя (памер 5 х 7 - 6 х 8 м).

Помнік адкрыў і даследаваў у 1892 г. Ф.В. Пакроўскі (7 насыпаў), даследавалі ў 1938 г. А. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч (2 насыпы), у 1976-78 гг. і ў 1982 г. Л.У. Дучыц (5 насыпаў). Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупаспаленне. Сярод знаходак былі жалезныя і бронзавыя спражкі, пярсцёнак, бронзавыя скроневыя кольцы, фрагменты бронзавага ўпрыгожвання, ляпныя пасудзіны. Могільнік належаў балта-славянскаму насельніцтву.

Старонка