Шыфр
213В000177
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
VІІІ - ХІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца насупраць вёскі, на паўночна-ўсходнім беразе воз. Богінскае, справа ад дарогі з в. Вусце ў в. Плетарова. Курганная група з 2 насыпаў (было 10) вышынёй ад 0,6 да 0,8 м.
Раскопкі праводзілі ў 1886 г. У. Плятэр, у 1895 г. Ф.В. Пакроўскі (3 курганы). Абследавала ў 1978 і 1981 гг. Л.У. Дучыц. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены крэсівы, скроневыя кольцы, фібулы, падвеск, пярсцёнкі, шыйныя грыўні, бронзавыя спіралепадобныя пранізкі і інш.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён