зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Звесткі аб каштоўнасці

Шыфр

213В000215

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

ХІ - ХІІ стст.

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Валатоўка, на ўскраіне леса. Налічвае 135 паўферычных, круглявых у плане насыпаў. Вакол большасці насыпаў прасочваюцца рэшткі ровікаў з перамычкамі, арынтаванымі па баках свету. Курганы моцна зараслі дрэвамі. Большасць насыпаў моцна пашкоджаны. Датуецца ХІ-ХІІ стст. Належаў балта-славянскаму насельніцтву.

Могільнік даследавалі ў канцы ХІХ ст. Ф. В. Пакроўскі, у 1987-88 Л. У. Дучыц, у 1992 г. - В.І. Шадыра, Г.В. Ласкавы, у 1994 г. - В.Н. Рабцэвіч, А.М. Плавінскі. Былі выяўлены пахаванні па абрадзе пахавання – трупаспаленне і трупапалажэнне. Знойдзены пахавальны інвентар: нажы, калачападобныя крэсівы, утульчаты наканечнік кап’я, баявая сякера, лірападобная спражка, плецены пярсцёнак, галаўныя вянкі са спіральных пранізак, бронзавыя бранзалеты, шкляныя пацеркі, ляпны і кругавы посуд. 

Старонка