зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца паблізу ад памежнай паласы з Латвійскай Рэспублікай, на ўсход ад в. Зашчырына, непадалёк ад вясковых могілак. Налічваецца 46 насыпаў круглай і чатырохвугольна-круглаватай формы вышынёй 0,3-1,5 м. Каля асновы насыпаў прасочваюцца кальцавыя і авальныя раўкі і перамычкі. Належаў крывічам. Датуецца ХІ-ХІІ стст.   

Згодна са “Зборам помнікаў гісторыі і культуры Віцебскай вобласці” курганныя могільнікі каля в. Зашчырына выявілі ў 1955 г. У 1975 г. даследавала З. М. Сяргеева. Былі раскапаны 6 курганоў. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупапакладанне на гарызонце. Былі знойдзены нож, крэсіва, бронзавыя спіральныя і пласціністыя пярсцёнкі, шкляныя пацеркі, бронзавыя вітыя бранзалеты з завязанымі канцамі, фрагменты ляпнога і ганчарнага посуду.

Старонка