Шыфр
213В000243
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IХ - XII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі Лісна. Налічвае 35 паўсферычных насыпаў вышынёй 0,3-0,7 м. Дзе-нідзе прасочваюцца ровікі. Насыпы складаюцца з пяску. Належалі полацкім крывічам. Датуюцца др. пал. ХІ - пер. пал. ХІІ стст.
Групу ліснянскіх курганоў выявіў у 1930 г. В. Глацёнак. Раскопкі праводзіла ў 1975 г. З. М. Сяргеева. Былі выяўлены пахаванні і пахаальны інвентар. У некаторых курганах захаваліся рэшткі дрэва ў выглядзе дробных сатлелых кавалачкаў над пахаванымі і пад імі, а па баках пахавальных ям прасочана цёмная праслойка ад сатлелага дрэва. Трэба меркаваць, што гэтыя пахаванні зроблены ў драўляных трунах.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён