Шыфр
213В000266
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІХ - ХІІІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на поўнач ад вёскі, на ўзвышаным беразе невялікага ручая, за т.зв. “чортавым мостам”, каля дарогі ў в. Буяны.
Могільнік уключае ў сябе 16 курганоў вышынёй 1-3 м, дыяметрам 8-20 м. 14 насыпаў у плане круглыя, 2 – падоўжаныя. Частка курганоў пашкоджана ямамі, дзейнасцю жывёл, альбо незаконнай дзейнасцю чалавека.
Помнік выявіў і абследаваў у 1972 г. Г.В. Штыхаў, затым у 1981 г. – Л.У. Калядзінскі. Раскопкі не праводзіліся.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён