Шыфр
213В000287
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
Х-ХIII стст.
Курганны могільнік знаходзіцца за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Лебартова, у вярхоўях р. Віцьба. Налічвае 6 круглых у плане курганоў, якія належалі крывічам (вялікае аб’яднанне старажытных плямёнаў, якія жылі ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, на поўдні Чудскага возера). Датуецца Х-ХIII стст.
Адным з першых курганны могільнік ля вёскі Лебартова выявіў ў 1965 К. П. Шут, абследавалі ў 1972 г. Г. В. Штыхаў, у 1982 г. Л. У. Калядзінскі.