Шыфр
213В000300
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Віцебскі раён, в. Сакольнікі, 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Сакольнікі
Датаванне
ІХ - ХІІІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад вёскі, ва ўрочышчы Кахоўка (былы маёнтак А.П. Сапунова), часткова на тэрыторыі сучасных могілак. Налічвае 57 насыпаў. Датуецца ІХ-ХІІІ стст. Належыў крывічам.
Упершыню помнік выявіў і даследаваў (3 курганы) у 1891 г. Е.Р. Раманаў. У адным кургане выяўлены 3 шкілеты, каля аднаго ляжаў нож і гаршчок, у другім пры касцяку знойдзена хрусталёвая шарападобная пацерка, у трэцім - рэшткі трупаспалення, крэмень і рыбалоўны кручок.
У 1972 г. помнік абследаваў Г.В. Штыхаў, у 1981 г. - Л.У. Калядзінскі.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён