Шыфр
213В000500
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Лепельскі раён, в. Глыбочыца
Датаванне
XII-XIII cтст.
Курганны могільнік знаходзіцца на паўночны ўсход ад в. Глыбочыца, ва ўрочышчы Княгінкі, на ўсходнім беразе воз. Бораўна. Узнік на месцы селішча 3-й чвэрці I тыс. н. э. На сённяшні дзень налічвае 6 курганоў. Датуецца ХІІ-ХІІІ стст.
У 1895 г. некалькі курганоў раскапаў М.Ф. Кусцінскі. Адзін курган у 1951 г. раскапаў А.Р. Мітрафанаў. Пад курганным насыпам было знойдзена жаночае пахаванне, шкляныя пацеркі з пазалотай (ХІІ ст.), бронзавая пацёрка, скроневае драцяное кольца з пятлёй на адным канцы i кручком на другім (ХІІ-ХІІІ стст.), абломкі керамікі ляпных гаршчкоў, якія адносяцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўскага гарадзішча (V-VІІІ стст.) i кружальны гаршчок (ХІІ ст.).
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён