зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Змест

Апісанне

Курганны могільнік знаходзіцца ва ўрочышчы Гарэлы бор. Налічвае 21 круглы насып вышынёй 0,3-1,5 м. Больш высокія ў цэнтральнай частцы могільніка, больш нізкія -- у заходняй. Вакол большасці насыпаў ёсць раўкі з перамычкамі. Належаў балцкім плямёнам. Датуецца ІХ-ХІ стст. 

Курганны могільнік абследавалі ў 1938 - 1939 гг. Г. Цэгак-Галубовіч і У. Галубовіч. У 1975 г. даследаваў Я. Г. Звяруга. Былі выяўлены пахаванні па пахавальным абрадзе трупаспаленне. Знойдзены наканечнік кап’я, сякера з шырокім лязом і абухом, бронзавыя званочкі з крыжападобнай прораззю і спіралькі, жалезная шпілька з кольцападобнай рухомай галоўкай, шыла, глінянае прасліца, абломкі бронзавых бранзалетаў, шыйных грыўняў і іншых упрыгожванняў, ганчарная кераміка.

Старонка