Шыфр
213В000597
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
ІХ - ХІІІ стст.
Курганны могільнік знаходзіцца справа ад дарогі ў в. Саболкі і ў г. Швянчоніс, на поўдзень ад в. Папелікі, у лесе. Налічвае 74 насыпы, якія паласой цягнуцца з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад. Дыяметр курганоў 5-17 м, вышыня - 0,4-1,7 м. Найбольшыя насыпы знаходзяцца ў цэнтральнай і паўночна-заходняй частках могільніка, найменшыя - у паўднёва-ўсходняй частцы. Каля большасці насыпаў ёсць кругавыя раўкі з перамычкамі. Датуецца X - XI стст.
Могільнік быў выяўлены ў кан. ХІХ ст. У 1894 г. яго даследаваў Ф. Пакроўскі.
У 1977 г. даследаванне помніка правёў Я.Г. Звяруга. Былі выяўлены пахаванні паводле абраду трупаспалення па-за курганом. Быў знойдзены леплены ад рукі гаршчок.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён