Шыфр
213В000652
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Віцебская вобласць, Полацкі раён, в. Воранава, с/с Зялёнкаўскі
Курганныя могільнікі ля в. Воранава ўяўляюць сабой комплекс пахаванняў IX - XIII стст. (мясцовыя назвы Сопкі, Гарушкі, Французскія магілы).
Могільнік-1 знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі, у лесе на заходнім беразе воз. Чырвоная Лука. Налічвае 14 насыпаў вышынёй 0,5 - 2,5 м. Абследавалі ў 1967 г. Г.В. Штыхаў, у 1981 г. Ш.І. Бекцінееў.
Могільнік-2 знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі. Налічвае 45 насыпаў, якія зараслі хваёвым лесам. Уздоўж асновы дзе-нідзе прасочваюцца раўкі. Вышыня курганоў 0,5 - 3,5 м. Адзін насып падоўжаны. Адкрыў і абследаваў у 1981 г. Ш.І. Бекцінееў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён