Шыфр
713В000095
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Датаванне
ХІ стагоддзе
Апісанне
3 курганы вышыней 2-2,5м, дыяметрам 8-10 м размешчаны побач з пуцеправодам і кальцавой дарогай. Даследаваны ў 1925 г. І.А. Сербавым, у 1978 г. Г.В. Штыхавым, у 1980 г. В.Е. Собалем. У адным пашкоджаным кургане на глыбіні 1,5 м быў знойдзены шкілет чалавека, жалезны наканечнік кап’я, падковападобная фібула, кругавы гаршчок. Датуецца пачаткам ХІ ст. Належаў дрыгавічам.