Шыфр
513В001049
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
IX–XII стагоддзі
Курганны могільнік-1 адкрыў і абследаваў у 2006 годзе А.У. Коласаў.
Два насыпы паўсферычнай формы, круглявыя ў плане, вышынёй 0,5-0,6 м і дыяметрам 8-9 м, задзернаваныя і параслі дрэвамі. У асобных месцах прасочваюцца ровікі. Адзін з насыпаў з захаду парушаны пры распрацоўцы прасекі. Па звестках мясцовага насельніцтва, у лесе было некалькі курганоў, частка з якіх была знішчана ў ходзе лесапасадкі. Вядомыя пад назвай "Шведскія магілы".
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён